Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тарпаклад, , м.

Укладчык снапоў, саломы ці сена ў торпы; тарпавальшчык.

тарпан, , м.

Дзікі конь шэрай масці з чорнымі грывай і хвастом, які вадзіўся ў стэпах Усходняй Еўропы.

тарпатына, , ж. (разм.).

Тое, што і тэрпенцін.

|| прым. тарпатынавы, .

тарпеда, , ж.

Падводны снарад, які можа самастойна рухацца і наводзіцца на караблі праціўніка для іх знішчэння.

|| прым. тарпедны, .

  • Т. катэр.
  • Тарпедная атака.

тарпедаваць, ; зак. і незак.

  1. Атакаваць, паразіць (паражаць) тарпедаю.

    • Т. варожыя караблі.
  2. перан. Падарваць (падрываць), парушыць (парушаць) знутры.

    • Т. перагаворы.

|| наз. тарпедаванне, .

тарпеданосец, , м.

Баявы самалёт або карабель, узброены тарпедамі.

тарпеданосны, .

Узброены тарпедамі.

  • Тарпеданосная авіяцыя.

тарпеднік, , м.

Ваеннаслужачы тарпеднага катэра.

тарпедыст, , м.

Ваенны марак, які абслугоўвае тарпедны апарат.

тартак, , м.

Лесапільны завод.