Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рассячыся, ✂ і рассекчыся, ✂; зак.

Раздзяліцца, расшчапіцца на часткі.

|| незак. рассякацца, ✂.

расталкаваць, ✂; зак.

Растлумачыць; зрабіць зразумелым.

  • Р. правільнае рашэнне задачы.

|| незак. расталкоўваць, ✂.

растамер, ✂, м.

Прылада для вымярэння росту чалавека.

растапіцца, ✂; зак.

Стаць вадкім у выніку награвання.

  • Воск растапіўся.

|| незак. растапляцца, ✂ і растоплівацца, ✂.

растапіць, ✂; зак.

Нагрэўшы, ператварыць цвёрдае ў вадкае.

  • Р. сала.
  • Р. воск.

|| незак. растапляць, ✂ і растопліваць, ✂.

растаптацца, ✂; зак.

Пра абутак; страціць форму, стаць залішне прасторным у выніку працяглай носкі; разнасіцца.

|| незак. растоптвацца, ✂.

растаптаць, ✂; зак.

  1. Наступіўшы, расціснуць; сапсаваць, знішчыць.

    • Р. чарвяка.
    • Р. грыб.
    • Р. веру чалавека (перан.).
  2. Пра абутак: доўга носячы, зрабіць залішне прасторным, разнасіць (разм.).

    • Р. чаравікі.

|| незак. растоптваць, ✂.

|| наз. растоптванне, ✂.

растапырыцца, ✂; зак. (разм.).

  1. Шырока раскінуць, расставіць, развесці рукі, ногі седзячы або стоячы.

  2. Рассунуцца, расставіцца ў розныя бакі. Галіны дрэва растапырыліся ад ветру.

|| незак. растапырвацца, ✂.

растапырыць, ✂; зак. (разм.).

Расставіць, развесці ў бакі.

  • Р. пальцы.
  • Р. крылы.
  • Елка растапырыла галіны (перан.).

|| незак. растапырваць, ✂.

|| наз. растапырванне, ✂.

растармасіць, ✂; зак. (разм.).

  1. Тармосячы, разбудзіць, раскатурхаць.

  2. перан. Прымусіць дзейнічаць, разварушыць, расшавяліць.