абкла́сці, ✂; зак.
- Пакласці што-н. вакол каго-, чаго-н.
-
Пакрыць усю паверхню чым-н.
-
што. Пакрыць суцэльнай масай чаго-н., абвалачы.
- Хмары абклалі неба.
- Горла абклала (безас. і пра налёт у горле).
-
Акружыць (звера на паляванні, які-н. умацаваны пункт войскам).
- А. мядзведзя ў берлагу.
- А. крэпасць.
-
Вызначыць падатак, пошліну і пад.
-
Груба аблаяць (разм.).
|| незак. абкладаць, ✂ і абкладваць, ✂.
|| звар. абкласціся, ✂.
|| незак. абкладацца, ✂ і абкладвацца, ✂.
|| наз. абкладанне, ✂, абкладванне, ✂ і абкладка, ✂.
абкле́іць, ✂; зак.
Пакрыць чым-н., наклейваючы.
|| незак. абклейваць, ✂.
|| наз. абклейка, ✂ і абклейванне, ✂.
абко́ўзаць, ✂; зак. (разм.).
Коўзаючыся, зрабіць пэўнае месца слізкім, прыгодным для катання.
|| незак. абкоўзваць, ✂.
абкруці́цца, ✂; зак.
-
Укруціць сябе ў што-н., загарнуцца.
-
Абвіцца вакол чаго-н.
- Лейцы абкруціліся вакол аглоблі.
-
Ажаніцца (разм.).
|| незак. абкручвацца, ✂.
абкрыва́віцца, ✂; зак.
Тое, што і акрывавіцца.
|| незак. абкрываўлівацца, ✂.
абкрыва́віць, ✂; зак.
Тое, што і акрывавіць.
|| незак. абкрываўліваць, ✂.