Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

асвятлі́цца, ✂; зак.

Стаць светлым, асветленым.

  • Вуліца ярка асвятлілася.
  • Твар чалавека асвятліўся шчаслівай усмешкай (перан. стаў радасным ад усмешкі).

|| незак. асвятляцца, ✂.

асвятлі́ць, ✂; зак.

  1. Зрабіць светлым; накіраваць святло на каго-, што-н. і напоўніць святлом.

    • А. памяшканне.
    • Усмешка асвятліла твар хлопчыка (перан.).
  2. перан. Растлумачыць, падрабязна расказаць пра што-н.

    • А. падзеі дня.
    • А. пытанне.

|| незак. асвятляць, ✂.

|| наз. асвятленне, ✂.

асвятля́льнік, ✂, м.

Асоба, абавязкам якой з’яўляецца асвятленне сцэны, стварэнне светлавых эфектаў і пад.

асвятля́льны, ✂.

Які служыць, прызначаны для штучнага асвятлення.

  • А. прыбор.

асвяці́цца, ✂; зак.

Стаць светлым, напоўніцца святлом.

  • Хата ярка асвяцілася.
  • Твар чалавека асвяціўся шчаслівай усмешкай (перан.).

|| незак. асвечвацца, ✂.

асвяці́ць​1, ✂; зак.

  1. Зрабіць светлым, даць святло.

    • Фары асвяцілі дарогу.
  2. перан. Асвятліць, выкласці.

    • Дакладчык асвяціў важнейшыя падзеі дня.

|| незак. асвечваць, ✂ і асвятляць, ✂.

|| наз. асвятленне, ✂.

асвяці́ць​2, ✂; зак.

  1. гл. свяціць​2.

  2. перан. Зрабіць свяшчэнным, ушанаваць (высок.).

|| незак. асвячаць, ✂.

|| наз. асвячэнне, ✂.

асе́дзецца, ✂; зак. (разм.).

Надоўга застацца на адным месцы, прывыкнуць да яго.

|| незак. аседжвацца, ✂.

асе́ліца, ✂, ж.

Наваколле сядзібы.

асе́лішча, ✂, н. (абл.).

  1. Месца, занятае будынкамі, садам, агародам; сядзіба.

  2. Прытулак; месца жыхарства.