Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

асатане́лы, ✂ (разм.).

Які асатанеў, азвярэлы.

  • А. вораг.

|| наз. асатанеласць, ✂.

асацыі́равацца, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Злучыцца (-чацца) ва ўяўленні па асацыяцыі (у 2 знач.).

асацыі́раваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Устанавіць (-наўліваць) асацыяцыю (у 2 знач.) між чым-н.

асацыяты́ўны, ✂.

Які ўстанаўліваецца па асацыяцыі (у 2 знач.).

  • А. працэс.

|| наз. асацыятыўнасць, ✂.

асацыя́цыя, ✂, ж.

  1. Аб’яднанне асоб або ўстаноў аднаго роду дзейнасці.

    • Навуковая а.
  2. Сувязь паміж асобнымі ўяўленнямі, калі адно з уяўленняў выклікае другое.

    • А. па падабенству.

|| прым. асацыяцыйны, ✂.

асачы́ць, ✂; зак. (разм.).

Высачыць, дапільнаваць, знайсці.

  • А. дзіка.
  • А., дзе курыца нясецца.

|| незак. асочваць, ✂.

асве́р, ✂, м. (разм.).

Частка калодзежнага жураўля ў выглядзе доўгай жэрдкі, пры дапамозе якой дастаюць вядро з вадой.

асве́та, ✂, ж.

Адукацыя, навучанне.

  • Санітарная а.

асве́тленасць, ✂, ж. (спец.).

Колькасць святла, ступень асвятлення.

асве́тнік, ✂, м. (кніжн.).

  1. Прагрэсіўны грамадскі дзеяч, пашыральнік перадавых ідэй і ведаў.

  2. Работнік адукацыі.

|| ж. асветніца, ✂.

|| прым. асветніцкі, ✂.