Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аса́дка, , ж.

  1. Паступовае апусканне, асяданне (збудавання, грунту і пад.).

    • А. снегу.
    • А. дома.
  2. Глыбіня апускання судна ў ваду (спец.).

    • Глыбокая а.
  3. Тое, што і асада​2 (у 2 і 3 знач.).

    • Нож з дарагой асадкай.
    • Партрэт у новай асадцы.

аса́дкавы, .

  1. гл. асадак.

  2. Які ўтварыўся шляхам асядання мінеральных і арганічных рэчываў на дне вадаёмаў.

  • Асадкавыя горныя пароды.

асака́, , ж.

Шматгадовая балотная трава з цвёрдым, доўгім, вузкім лісцем.

|| прым. асаковы, .

  • Сямейства асаковых (наз.).

асалаве́лы, .

Тое, што і асавелы.

|| наз. асалавеласць, .

асало́да, , ж.

Вышэйшая ступень задавальнення.

  • Слухаў з асалодай песню.

асамбле́я, , ж.

  1. Агульны сход якой-н. міжнароднай арганізацыі.

    • Генеральная А.
    • Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
  2. У эпоху Пятра І: баль, вечар з забавамі.

|| прым. асамблейны, .

асана́нс, , м. (кніжн.).

Тое, што і сугучнасць.

|| прым. асанансны, .

  • Асанансныя рыфмы.

аса́нна, , ж. (уст.).

Узнёслае ўслаўленне (першапачаткова: хвалебны выгук у малітве). Спяваць асанну (узносіць, усхваляць каго-н. і кніжн.).

асартыме́нт, , м.

Падбор якіх-н. прадметаў, наяўнасць розных тавараў, іх гатункаў.

  • Багаты а. адзення.

|| прым. асартыментны, .

асарці́, нескл., н.

Спецыяльна падабраная сумесь чаго-н., набор.

  • Шакаладнае а.