Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тармасіць, ✂; незак.

Тузаць, торгаць.

  • Т. за рукаў.

|| наз. тармашэнне, ✂.

тарокацца, ✂; незак. (разм.).

Доўга дамаўляцца, спрачацца аб чым-н.

  • Пакуль мы тарокаліся, цягнік пайшоў.

|| наз. тароканне, ✂.

тарокі, ✂ (спец.).

Рамяні каля задняй лукі сядла для прывязвання каго-, чаго-н.

таропкі, ✂.

Схільны спяшацца; хуткі, паспешны.

  • Т. чалавек.
  • Т. крокі.

|| наз. таропкасць, ✂.

тарос, ✂, м.

Ледзяная глыба, якая ўтвараецца пры сцісканні льдоў у паўночных морах і рэках.

|| прым. таросавы, ✂.

  • Таросавыя заторы.

таросісты, ✂.

Які складаецца з таросаў; багаты таросамі.

  • Т. лёд.

|| наз. таросістасць, ✂.

тарочыць, ✂; незак. (спец.).

Прывязваць тарокамі (да сядла).

тарпа, ✂, ж. і торп, ✂, м.

Вялікая сцірта снапоў, саломы або сена, складзеная асобым спосабам для захоўвання пад адкрытым небам.

тарпавальшчык, ✂, м.

Той, хто ўкладвае торпы.

|| ж. тарпавальшчыца, ✂.

тарпаваць, ✂; незак.

Складаць у торпы.

  • Т. жыта.

|| наз. тарпаванне, ✂.