Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

разграбіць, ; зак.

Грабячы, расцягнуць, раскрасці.

  • Р. гаспадарку.

|| незак. разграбляць, .

|| наз. разграбленне, .

разграміць, ; зак.

  1. Разарыць, разбурыць.

    • Р. абсталяванне.
    • Р. склады.
  2. Разбіць, знішчыць у баі, у выніку барацьбы.

    • Р. варожы гарнізон.
    • Р. артыкул (перан.).

|| наз. разгром, .

|| прым. разгромны, .

разграфіць, ; зак.

Расчарціць на графы (у 1 знач.).

  • Р. ліст паперы.

|| незак. разграфляць, .

разгромны, .

  1. гл. разграміць.

  2. Які рэзка крытыкуе каго-, што-н.; разносны.

    • Разгромнае выступленне ў друку.

разгрузачны, .

  1. Які мае адносіны да разгрузкі, служыць для разгрузкі.

    • Разгрузачныя работы.
  2. разгрузачны дзень — дзень, у які тлустым людзям, некаторым хворым рэкамендуецца лёгкая дыета.

разгрузіцца, ; зак.

  1. Вызваліцца ад грузу.

    • Разгрузілася машына.
  2. перан. Вызваліцца ад часткі работы, ад дадатковай нагрузкі.

|| незак. разгружацца, .

разгрузіць, ; зак.

  1. Вызваліць ад грузу.

    • Р. вагон.
  2. перан. Вызваліць ад чаго-н. непатрэбнага, ад дадатковай нагрузкі (разм.).

|| незак. разгружаць, .

|| наз. разгрузка, .

разгрузны, , (спец.).

Прызначаны для разгрузкі.

  • Разгрузное судна.

разгрузчык, , м.

  1. Рабочы, які працуе на разгрузцы.

  2. Прыстасаванне для разгрузкі чаго-н.

    • Механічны р.

|| ж. разгрузчыца, .

разгрукацца, ; зак.

Пачаць моцна і доўга грукаць.