Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ненавісны, .

Які выклікае нянавісць, агіду.

  • Н. вораг.

|| наз. ненавіснасць, .

ненаглядны, .

  1. Каханы, самы дарагі.

    • Сустрэць ненаглядную (наз.).
  2. Вельмі прыгожы, ад якога нельга адарваць вачэй.

    • Ненаглядныя сінія далі.

ненадоўга, прысл.

На кароткі час.

  • Паехаць н.

ненажэрны, (разм.).

  1. Такі, якога цяжка накарміць; пражэрлівы.

    • Н. шчупак.
    • Н. агонь (перан.).
  2. перан. Які не можа здаволіцца тым, што мае; прагны да чужога.

    • Н. характар.

|| наз. ненажэрнасць, .

ненападзенне, , н.

Адмаўленне дагаворных дзяржаў ад якіх-н. варожых дзеянняў у адносінах паміж сабой.

  • Дагавор аб ненападзенні.

ненармальнасць, , ж.

  1. гл. ненармальны.

  2. Ненармальная з’ява.

    • Ненармальнасці ў рабоце.

ненармальны, .

  1. Які мае адхіленні ад нормы.

    • Н. атмасферны ціск.
  2. Душэўнахворы; псіхічна неўраўнаважаны (разм.).

|| наз. ненармальнасць, .

ненасытны, .

  1. Такі, якога цяжка накарміць; прагны да яды.

    • Н. звер.
  2. перан. Які не можа здаволіцца тым, што мае.

    • Ненасытная цяга да ведаў.

|| наз. ненасытнасць, .

ненатольны, (кніжн.).

Такі, што цяжка наталіць.

  • Ненатольная смага.

|| наз. ненатольнасць, .

ненцы, , м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Ненецкай, Ямала-Ненецкай і Таймырскай аўтаномных акруг, якія ўваходзяць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. ненка, .

|| прым. ненецкі, .