Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

разгнявіць, ; зак.

Давесці да стану моцнага гневу.

разгняздзіцца, ; зак.

Пра птушак: размясціцца па гнёздах.

разгон, , м.

  1. гл. разагнаць.

  2. Рух з паступова нарастаючай скорасцю; разбег.

    • Набраць р.
  3. Адлегласць ад аднаго пункта да другога.

    • Які р.!
  4. перан. Шырыня, размах у дзеяннях, дзейнасці.

    • Гаспадарка набірае р.
  5. Строгая вымова; разнос (разм.).

    • Даць р.

|| прым. разгонны, .

разгоністы, .

  1. Звязаны з разгонам (у 2 знач.); які бывае пры разгоне (у 2 знач.).

    • Разгоністыя хвалі.
  2. Шырокі, з вялікім разгонам (у 3 знач.); залівісты, працяглы (пра голас, брэх і пад.).

  3. З вялікімі прамежкамі паміж літарамі (пра почырк, друк).

|| наз. разгоністасць, .

разгонка, , ж.

  1. гл. разагнаць.

  2. Расплюшчванне кавалка металу ў папярочным напрамку (спец.).

  3. Паслядоўная паўторная перагонка вадкасцей, сумесей (спец.).

  4. Строгая вымова; праробка, разнос.

разгонны, .

  1. гл. разагнаць і разгон.

  2. Тое, шо і разгоністы (у 1 і 2 знач.).

|| наз. разгоннасць, .

разгорніцца, ; зак. (разм.).

Паддацца наплыву жалю; разжаліцца.

разгорніць, ; зак. (разм.).

Выклікаць жаль у каго-н.; разжаліць.

разгорнуты, .

  1. Шырокі, падрабязны.

    • Р. план.
    • Р. сказ (які мае паясняльныя словы).
  2. Шырока арганізаваны.

    • Разгорнутае спаборніцтва.
  3. Размешчаны ў шырыню па лініі фронту (спец.).

|| наз. разгорнутасць, .

разгортка, , ж. (спец.).

  1. гл. разгарнуць.

  2. Разгорнутая на плоскасці паверхня геаметрычнай фігуры.

    • Р. бакавой паверхні прызмы.