Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ганенне, ✂, н. (кніжн.).

Праследаванне з мэтай прыгнёту, забароны чаго-н.

  • Падвергнуць ганенню.

ганец, ✂, м.

Чалавек, якога паслалі з тэрміновым паведамленнем.

ганіцель, ✂, м.

Той, хто праследуе, прыгнятае каго-н.

|| ж. ганіцелька, ✂.

ганок, ✂, м. (разм.).

Невялікі плыт.

|| прым. ганочны, ✂.

ганталь, ✂, м.

Цвік, якім прыбіваюць гонты.

|| прым. гантальны, ✂.

гантэль, ✂, ж.

Ручны гімнастычны снарад у выглядзе двух металічных шароў, злучаных кароткай рукаяткай.

  • Практыкаванне з гантэлямі.

|| прым. гантальны, ✂.

ганчак, ✂, м.

Паляўнічы сабака, прывучаны гнаць звера.

ганчар, ✂, м.

Майстар па вырабу глінянай пасуды.

|| прым. ганчарскі, ✂.

ганчарны, ✂.

Звязаны з рамяством ганчара; зроблены ганчаром.

  • Ганчарныя вырабы.

ганчарня, ✂, ж.

Майстэрня ганчара.