Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

карыкатурны, ✂.

  1. гл. карыкатура.

  2. перан. Смешны, недарэчны, прыдатны для карыкатуры.

    • К. выгляд.

|| наз. карыкатурнасць, ✂.

карыкатурыст, ✂, м.

Мастак, які малюе карыкатуры.

|| ж. карыкатурыстка, ✂.

|| прым. карыкатурысцкі, ✂.

карынка, ✂, ж.

Чорны дробны сушаны вінаград без костачак.

|| прым. карынкавы, ✂.

карыслівец, ✂, м. (разм.).

Тое, што і карысталюбец.

карыслівы, ✂.

  1. Заснаваны на карысці, які мае на ўвазе карысць.

    • Карыслівыя намеры.
  2. Які імкнецца да асабістай выгады, нажывы.

    • К. чалавек.

|| наз. карыслівасць, ✂.

карысны, ✂.

  1. Які прыносіць карысць.

    • Карысная кніга.
    • Чарніцы есці карысна (безас. у знач. вык.).
  2. Які складае частку цэлага, выкарыстоўваецца непасрэдна па прызначэнню.

    • Карысная плошча.

|| наз. карыснасць, ✂.

карысталюбец, ✂, м.

Карыслівы чалавек.

карысталюбівы, ✂.

Тое, што і карыслівы.

карысталюбны, ✂.

Тое, што і карысталюбівы.

карысталюбства, ✂, н.

Імкненне да асабістай выгоды, нажывы.