Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

канькабежны, ✂.

Які мае адносіны да катання на каньках.

  • К. спорт.

канькала, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Той, хто канькае, дакучае просьбамі; папрашайка.

канькаць, ✂; незак. (разм.).

Назойліва прасіць аб чым-н., скардзячыся на што-н.

|| наз. каньканне, ✂.

канькі, ✂, м.

  1. Вузкія сталёвыя палазкі, якія прымацоўваюцца да абутку для катання на лёдзе.

    • Фігурныя к.
  2. Від спорту — катанне на такіх палазках (разм.).

    • Мой любімы спорт — к.

|| прым. каньковы, ✂.

каньяк, ✂, м.

Моцны алкагольны напітак з вінаграднага спірту.

|| прым. каньячны, ✂.

канюк, ✂, м.

Тое, што і каня.

кан’юнктура, ✂, ж. (кніжн.).

Становішча, абставіны, што склаліся ў якой-н. галіне грамадскага жыцця.

  • Міжнародная к.
  • Палітычная к.

|| прым. кан’юнктурны, ✂.

кан’юнктуршчык, ✂, м. (разм.).

Беспрынцыповы чалавек, які змяняе свае паводзіны ў залежнасці ад той ці іншай кан’юнктуры, ад абставін.

|| ж. кан’юнктуршчыца, ✂.

кан’юнктыва, ✂, ж. (спец.).

Вонкавая абалонка вока.

|| прым. кан’юнктывальны, ✂.

кан’юнктывіт, ✂, м.

Запаленне слізістай абалонкі вока, што пакрывае ўнутраную паверхню і пярэднюю частку вочнага яблыка.