Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тапанімія, , ж. (спец.).

Тое, што і тапаніміка (у 1 знач.).

|| прым. тапанімічны, .

тапарышча, , н.

Ручка тапара.

  • Бярозавае т.

тапатаць, ; незак. (разм.).

Тое, што і тупацець.

|| наз. тупатанне, .

тапачкі, і тапкі, , ж.

Лёгкія туфлі без абцасаў.

  • Спартыўныя т.

тапелец, , м.

Чалавек, які ўтапіўся або топіцца.

тапёр, , м. (уст.).

Музыкант, які іграў за грошы на танцавальных вечарах.

|| ж. тапёрка, .

тапінамбур, , м.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных з прыдатнымі для яды клубнямі; земляная груша.

тапір, , м.

Буйная няпарнакапытная млекакормячая жывёліна трапічных лясоў з выцягнутымі ў невялікі хобат верхняй губой і носам.

  • Сямейства тапіраў.

тапіцца1, ; незак.

  1. Пазбаўляць сябе жыцця, кінуўшыся ў ваду.

  2. Пагружацца ў што-н. вязкае, зыбкае; вязнуць, засядаць у чым-н.

|| зак. утапіцца, .

|| наз. тапленне, .

тапіцца2, ; незак.

Награваючыся, станавіцца мяккім, вадкім.

  • Воск топіцца.

|| наз. тапленне, .