Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

разбазарыць, ✂; зак. (разм. неадабр.).

Распрадаць, раздаць, растраціць.

  • Р. маёмасць.

|| незак. разбазарваць, ✂.

разбазыраць, ✂; зак. (абл.).

Разленавацца, зрабіцца распусным.

разбалабоніць, ✂; зак. (разм.).

Разнесці чуткі, пагалоскі, раззваніць, разбалбатаць.

  • Р. на ўвесь свет ліха ведае што.

|| незак. разбалабоньваць, ✂.

разбалавацца, ✂; зак. (разм.).

  1. Пачаць занадта балавацца.

  2. Стаць балаўніком, збалавацца.

разбалаваць, ✂; зак.

Надта распесціць, зрабіць непаслухмяным, капрызным.

  • Р. дзіця.

разбалбатацца, ✂; зак. (разм. неадабр.).

Захапіцца, займаючыся пустымі размовамі.

разбалбатаць, ✂; зак. (разм. неадабр.).

Расказаць каму-н. тое, чаго нельга, не варта было гаварыць.

  • Р. сакрэт.

разбалецца, ✂; зак.

Пачаць моцна балець.

  • Зуб разбалеўся.

|| незак. разбольвацца, ✂.

разбамбіць, ✂; зак.

Разбіць, разбурыць бамбёжкай.

разбараніць, ✂; зак.

Разняць, развесці (тых, хто пачаў біцца).

  • Р. задзір.

|| незак. разбараняць, ✂.