Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мець, ; незак.

  1. Валодаць кім-, чым-н. як уласнасцю.

    • М. сваю хату.
  2. Валодаць чым-н.

    • М. прафесію.
  3. У спалучэнні з В скл. назоўнікаў, якія абазначаюць уласцівасць або стан, азначае:

    1. дзеянне па значэнню гэтага назоўніка.
      • М. намер (намервацца).
      • М. ахвоту (хацець);
    2. быць, знаходзіцца ў якім-н. стане.
      • М. непрыемнасці.
  4. У спалучэнні асабовых форм з інф. набывае значэнне: павінен або намерваецца што-н. зрабіць.

  • Вока не мець (разм.) — быць непрыхільным да каго-н., быць незадаволеным кім-, чым-н.

  • Вось табе і маеш! (разм.) — вокліч з выпадку чаго-н. нечаканага, дзіўнага, выказванне расчаравання, здзіўлення.

  • Мець вушы (разм.) — прыслухоўвацца, слухаць.

  • Мець зуб на каго (разм.) — імкнуцца прычыніць шкоду, непрыемнасць каму-н.

  • Мець ласку (разм.) — 1) любіць каго-, што-н.; 2) мець гонар, мець магчымасць (зрабіць, сказаць і г.д.).

  • Мець на прыкмеце — улічваць, браць пад увагу каго-што-н. для якой-н. мэты.

  • Мець руку (разм.) — мець падтрымку якой-н. важнай, уплывовай асобы.

  • Мець слова — атрымліваць дазвол выступіць дзе-н.

  • Мець справу з кім-чым — уступаць у нейкія адносіны, сутыкацца з кім-, чым-н.

  • (Не) мець за душой чаго (разм.) — пра наяўнасць (адсутнасць) чаго-н. у каго-н.

|| зак. займець, .

мецэнат, , м.

Багаты апякун навук і мастацтваў; увогуле той, хто апякуецца над якой-н. справай.

|| ж. мецэнатка, .

|| прым. мецэнацкі, .

меч, , м.

Старадаўняя халодная зброя, падобная на шаблю, вострую з абодвух бакоў.

  • Падняць меч на каго-н. (перан. пачаць вайну, пайсці супроць каго-н.).
  • Скрыжаваць мячы (перан. пачаць паядынак, бой, спрэчку).

мечаносец, , м.

Сярэдневяковы воін, узброены мячом, а таксама слуга рыцара, які насіў за ім меч.

мечаны, .

Які мае на сабе нейкую метку, знак.

  • Мечаныя гусі.
  • Мечаная бялізна.

меч-рыба, , ж.

Вялікая марская рыба з адросткам на выцягнутай сківіцы, падобным на меч.

мешалка, , ж. (разм.).

Прылада для размешвання чаго-н.

мешаніна, , ж. (разм.).

  1. Сумесь чаго-н. разнароднага.

  2. перан. Блытаніна, адсутнасць яснасці ў чым-н.

    • М. ў галаве.

мешанка, , ж.

  1. Кармавая сумесь для жывёлы, птушак.

  2. Змешаны пасеў кармавых раслін.

мешань1, , ж.

  1. Сумесь.

    • М. пяску і гліны.
  2. Жывёла або расліна, якія атрыманы ў выніку скрыжавання дзвюх розных парод, двух гатункаў (разм.).

    • М. кабылы і асла.
  3. Тое, што і мешанка (у 1 знач.).

    • Вядро мешані.