Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

карчма, ✂, ж. (уст.).

Заезны дом з начлегам у дарэвалюцыйнай Беларусі, на Украіне і ў Польшчы.

|| прым. карчомны, ✂.

карчмар, ✂, м. (уст.).

Гаспадар карчмы.

|| ж. карчмарка, ✂.

|| прым. карчмарскі, ✂.

карчысты, ✂.

З вялікай колькасцю карчоў, пнёў.

|| наз. карчыстасць, ✂.

карчэўе, ✂, н., зб.

Карчы, пні.

каршун, ✂, м.

Вялікая драпежная птушка з доўгімі крыламі і загнутай дзюбай.

  • Каршуном наляцець на каго-н. (злосна і хутка).

|| прым. каршуновы, ✂.

  • Каршуновая дзюба.

кары​1 ✂ прым.

Цёмна-карычневы (пра колер вачэй).

  • Карыя вочы.

кары​2✂

  1. Сані для перавозкі бярвення.

  2. Вялікія калёсы для перавозкі грузаў.

|| памянш. каркі, ✂.

карыда, ✂, ж.

Масавае відовішча ў Іспаніі і некаторых іншых краінах: бой тарэадора з быком.

карыес, ✂, м.

Паступовае разбурэнне цвёрдай тканкі косці зуба.

|| прым. карыёзны, ✂.

карыкатура, ✂, ж.

  1. Малюнак, на якім намаляваны хто-н. або што-н. у скажоным, падкрэслена смешным выглядзе.

    • К. на гультаёў.
  2. перан. Смешнае, вартае жалю падабенства на што-н.

    • Гэты касцюм — к. на ўменне шыць.

|| прым. карыкатурны, ✂.