Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ганарар, ✂, м.

Грашовая ўзнагарода, якую па дагавору атрымліваюць літаратары, мастакі, журналісты і пад.

|| прым. ганарарны, ✂.

ганарлівец, ✂, м.

Ганарысты, фанабэрысты чалавек.

|| ж. ганарліўка, ✂.

ганарлівы, ✂.

  1. Перакананы ў сваёй годнасці і перамозе.

    • Ганарлівая пастава.
  2. Поўны гонару, фанабэрысты.

    • Ганарлівая дзяўчына.

|| наз. гаварлівасць, ✂.

ганаровы, ✂.

  1. Які карыстаецца пашанай; пачэсны.

    • Г. госць.
  2. Які прысвойваецца за вялікія заслугі.

    • Ганаровая грамата.
  3. Які выбіраецца ў знак павагі, пашаны.

    • Г. прэзідыум.
    • Г. акадэмік.
  4. Які выражае гонар, праводзіцца ў знак павагі.

    • Ганаровая варта.
  5. Які аказвае гонар каму-н.

    • Г. абавязак.
    • Ганаровая нічыя (якая не парушае годнасці).

|| наз. ганаровасць, ✂.

ганарысты, ✂.

Які выражае ўласную перавагу і годнасць; фанабэрысты, самаўпэўнены.

Ганарыстай (наз.) і ў крыніцы не будзе вады чыстай (прыказка).

|| наз. ганарыстасць, ✂.

ганарыцца, ✂; незак.

  1. кім-чым і са злуч. уступальны. «што».

    • Адчуваць гордасць.
    • Г. сынам.
  2. Быць ганарыстым; задавацца.

ганарэя, ✂, ж.

Венерычная хвароба — гнойнае запаленне мочаспускальнага канала.

|| прым. ганарэйны, ✂.

гангрэна, ✂, ж.

Амярцвенне тканак арганізма, якое суправаджаецца іх гніеннем.

|| прым. гангрэнозны, ✂.

гангстэр, ✂, м.

Бандыт, грабежнік.

  • Гангстэры пяра (перан.).

|| прым. гангстэрскі, ✂.

гангстэрызм, ✂, м.

Дзеянні гангстэраў.

  • Палітычны г. (перан.).