ганаровы прыметнік

  1. Які карыстаецца пашанай; пачэсны.

    • Г. госць.
  2. Які прысвойваецца за вялікія заслугі.

    • Ганаровая грамата.
  3. Які выбіраецца ў знак павагі, пашаны.

    • Г. прэзідыум.
    • Г. акадэмік.
  4. Які выражае гонар, праводзіцца ў знак павагі.

    • Ганаровая варта.
  5. Які аказвае гонар каму-н.

    • Г. абавязак.
    • Ганаровая нічыя (якая не парушае годнасці).

|| назоўнік: ганаровасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)