Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

канцэнтрацыйны, ✂.

  1. гл. канцэнтраваць.

  2. канцэнтрацыйны лагер — у некаторых краінах з рэакцыйнымі рэжымамі: месца зняволення і фізічнага знішчэння палітычных праціўнікаў, іншадумцаў, прадстаўнікоў нацыянальнасцей, якія праследуюцца, і пад. [першапач. лагер для ваеннапалонных].

канцэнтрацыя, ✂, ж.

  1. гл. канцэнтраваць, -цца.

  2. Ступень насычанасці, гушчыні чаго-н. (спец.).

    • Раствор моцнай канцэнтрацыі.

канцэнтрычны, ✂, (спец.).

Які мае агульны цэнтр; проціл. эксцэнтрычны ​2.

  • Канцэнтрычныя акружнасці.

|| наз. канцэнтрычнасць, ✂.

канцэптуальны, ✂ (кніжн.).

  1. гл. канцэпцыя.

  2. Які мае сур’ёзную самастойную канцэпцыю.

    • Гэта навуковая праца глыбока канцэптуальная.

|| наз. канцэптуальнасць, ✂.

канцэпцыя, ✂, ж. (кніжн.).

  1. Сістэма поглядаў, тое ці іншае разуменне з’яў, працэсаў.

  2. Агульная задума, галоўная ідэя якога-н. твора, навуковай працы і пад.

|| прым. канцэптуальны, ✂.

канцэраген, ✂, м. (спец.).

Хімічнае рэчыва, якое садзейнічае ўзнікненню злаякаснай пухліны.

|| прым. канцэрагенны, ✂.

  • Канцэрагенныя рэчывы.

канцэрн, ✂, м.

Адна з форм аб’яднання розных прадпрыемстваў з высокім узроўнем канцэнтрацыі і цэнтралізацыі капіталаў і вытворчасці.

канцэрт, ✂, м.

  1. Публічнае выкананне музычных і іншых твораў.

    • Эстрадны к.
    • Даць к. (пра выканаўцу).
  2. Музычны твор для аднаго інструмента ў суправаджэнні аркестра.

    • К. для фартэпіяна з аркестрам.

|| прым. канцэртны, ✂.

  • Канцэртная зала.

канцэртаваць, ✂; незак. (спец.).

Выступаць у канцэртах, даваць канцэрты.

канцэртант, ✂, м.

Артыст, які дае канцэрт (у 1 знач.).

|| ж. канцэртантка, ✂.