Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выказнік, ✂, м.

  1. У граматыцы: галоўны член сказа, які абазначае дзеянне ці стан прадмета, выражанага дзейнікам.

  2. Тое, што і выразнік.

    • Францішак Багушэвіч — в. думак і спадзяванняў простага народа.

|| прым. выказнікавы, ✂.

выкалаціць, ✂; зак.

  1. Уручную збольшага абмалаціць, абабіць.

    • В. жыта.
  2. Спагнаць сілай, прымусам або з цяжкасцю атрымаць (разм.).

    • В. нядоімкі.

|| незак. выкалочваць, ✂.

выкалаць, ✂; зак.

  1. Праткнуць чым-н. вострым.

    • В. вока.
    • Хоць вока выкалі (вельмі цёмна).
  2. Зрабіць узор, малюнак і пад., праколваючы чым-н. вострым.

    • В. татуіроўку.
  3. Высечы з сярэдзіны чаго-н. вострым.

    • В. кусок лёду.

|| незак. выколваць, ✂.

выкалупаць, ✂; зак.

  1. Калупаючы, выняць.

    • В. разынку з булкі.
  2. Калупаючы, зрабіць паглыбленне (разм.).

    • В. ямку.

|| незак. выкалупваць, ✂.

|| аднакр. выкалупнуць, ✂.

выкалупіць, ✂; зак.

Калупнуўшы, выняць.

|| незак. выкалупліваць, ✂.

|| аднакр. выкалупнуць, ✂.

выканальніцкі, ✂.

Тое, што і выканаўчы (у 2 знач.).

  • Выканальніцкае майстэрства.

выканальны, ✂ (кніжн.).

Які можа быць выкананы.

|| наз. выканальнасць, ✂.

выканаўца, ✂, м.

Той, хто выконвае што-н. (гл. выканаць).

  • В. работ.
  • В. ролі Паўлінкі.
  • Судовы в. (службовая асоба, якая ажыццяўляе рашэнні суда па выканаўчых лістах).

выканаўчы, ✂.

  1. Які ажыццяўляе выкананне рашэнняў, пастаноў заканадаўчых органаў, практычна кіруе чым-н.

    • Выканаўчая ўлада.
    • В. камітэт.
    • В. ліст (дакумент, па якім ажыццяўляецца судовае рашэнне).
  2. Які мае адносіны да выканаўцы — да таго, хто выступае з выкананнем якога-н. мастацкага твора.

    • Выканаўчае майстэрства.

|| наз. выканаўчасць, ✂.

выканаць, ✂; зак.

  1. Ажыццявіць, здзейсніць (наказ, заданне, задуму і пад.).

    • В. план.
    • В. абяцанне.
    • В. загад.
  2. Праспяваць, сыграць, станцаваць.

    • В. песню, танец.

|| незак. выконваць, ✂.

|| наз. выкананне, ✂.

  • Праверка выканання.
  • Прывесці ў выкананне.
  • Культура выканання.