выказнік, ✂, м.

  1. У граматыцы: галоўны член сказа, які абазначае дзеянне ці стан прадмета, выражанага дзейнікам.

  2. Тое, што і выразнік.

    • Францішак Багушэвіч — в. думак і спадзяванняў простага народа.

|| прым. выказнікавы, ✂.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)