Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

танкіст, , м.

Ваеннаслужачы танкавых войск.

|| прым. танкісцкі, .

танклявы, .

Не зусім тонкі, танкаваты.

|| наз. танклявасць, .

таннець, ; незак.

Станавіцца таннейшым.

  • Абутак не таннее.

|| зак. патаннець, .

танны, .

  1. Які мала каштуе, недарагі.

    • Танная тканіна.
  2. перан. Які не мае каштоўнасці, пусты.

    • Танная слава.

|| наз. таннасць, .

тантал, , м.

Цвёрды тугаплаўкі метал светла-шэрага колеру.

|| прым. танталавы, .

танталаў, :

  • танталавы мукі — нясцерпныя мукі ад усведамлення блізкасці жаданай мэты і немагчымасці яе дасягнення [ад імя героя грэч. міфалогіі Тантала, асуджанага вечна мучыцца ад голаду і смагі].

тануць, ; незак.

  1. Апускацца пад ваду на дно пад уздзеяннем сілы цяжару, а таксама гінуць, апускаючыся на дно.

    • Карабель тоне.
  2. у чым. Апускацца ў што-н. мяккае, вязкае і пад.; засядаць, вязнуць у чым-н.

    • Т. у гразі.
    • Т. у снезе.
  3. перан. Станавіцца малапрыкметным сярод чаго-н.

    • Хацінкі танулі ў зеляніне садоў.

|| зак. патануць, .

танц...

Першая частка складаных слоў са знач. танцавальны, напр. танцверанда, танцгрупа, танцгурток, танцзала, танцпляцоўка.

танцаваць, ; незак.

  1. Выконваць танец; умець выконваць танцы.

    • І Халімон танцуе, калі яму шанцуе (прыказка).
    • Т. вальс.
  2. перан. Не стаяць на месцы, грацыёзна пераступаць з нагі на нагу (пра коней).

|| зак. станцаваць, .

танцзала, , ж.

Зала, прыстасаваная для танцаў.