Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нейра...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да нервовай сістэмы, да нерваў (у 1 знач.), напр. нейраанатомія, нейрапсіхалогія, нейрасакрэцыя, нейрафізіялогія, нейрахірургія;
  2. які мае адносіны да нервовых клетак, напр. нейравірусны, нейрагенетыка, нейраэпітэлій.

нейрахірург, , м.

Спецыяліст па нейрахірургіі.

нейрахірургія, , ж.

Раздзел медыцыны, які займаецца захворваннямі нервовай сістэмы і іх хірургічным лячэннем.

|| прым. нейрахірургічны, .

нейрон, , м. (спец.).

Клетка, здольная выпрацоўваць нервовыя імпульсы і перадаваць іх іншым клеткам.

нейтралізаваць, ; зак. і незак.

Зрабіць (рабіць) нейтральным (у 1 і 3 знач.).

  • Н. чый-н. уплыў.
  • Н. раствор.

|| наз. нейтралізацыя, .

нейтралітэт, , м.

  1. Міжнародна-прававое становішча дзяржавы, якая не прымае ўдзелу ў вайне, што вядзецца паміж іншымі краінамі і захоўвае з імі мірныя адносіны, не ўваходзіць у ваенна-палітычныя блокі.

    • Захоўваць н.
  2. перан. Неўмяшанне ў чужыя спрэчкі, у барацьбу паміж двума бакамі.

  • Пазітыўны нейтралітэт — знешнепалітычны курс шэрагу дзяржаў, якія ў мірны час не ўступаюць у ваенныя саюзы, актыўна ўдзельнічаюць у барацьбе за мір.

нейтральны, .

  1. Які захоўвае нейтралітэт у адносінах да дзяржаў, што ваююць.

    • Нейтральная краіна.
  2. перан. Які не становіцца на чый-н. бок (у палітычнай барацьбе, спрэчках і пад.).

    • Заняць нейтральную пазіцыю.
  3. Які не дае ні шчолачнай, ні кіслай рэакцыі (спец.).

    • Н. раствор.
  4. Які не аказвае ні шкоднага, ні карыснага дзеяння.

    • Нейтральныя рэчывы.
    • Нейтральныя лякарствы.

  • Нейтральная зона (паласа), нейтральныя воды — такія, на якіх, згодна з пагадненнем, не павінны весціся ваенныя дзеянні, размяшчацца ваенныя сілы.

|| наз. нейтральнасць, .

нейтрон, , м. (спец.).

Электрычна нейтральная элементарная часціца з масай, амаль роўнай масе пратона.

|| прым. нейтронны, .

нейтрына, нескл., н. (спец.).

Стабільная электрычна нейтральная элементарная часцінка з масай, роўнай ці блізкай да нуля.

|| прым. нейтрынны, .

нейчы, займ.

Невядома чый, чыйсьці.