Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гаманлівы, ✂.

  1. Які любіць пагаварыць; гаваркі.

    • Г. хлопец.
  2. перан. Звонкі, з пералівамі.

    • Г. ручай.

|| наз. гаманлівасць, ✂.

гамарня, ✂ і гамэрня, ✂, ж.

  1. Шматгалосы крык, бязладная размова.

    • І слова не разабраць у такой гамэрні.
  2. Вялікае няўтульнае памяшканне (першапачаткова — майстэрня, плавільны завод).

гаматны, ✂.

Грубы, тоўсты (звычайна пра тканіну, вопратку).

гамаць, ✂; незак. (разм., дзіц.).

Есці.

гамашы, ✂, м.

Мужчынскія чаравікі, туфлі.

  • Наглянцаваць г.

|| прым. гамашны, ✂.

гама-...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да гама-выпрамянення, напр. гама-астраномія, гама-прамяні, гама-тэрапія.

гама-выпрамяненне, ✂, н. (спец.).

Кароткахвалевае электрамагнітнае выпрамяненне, якое вылучаецца радыеактыўнымі рэчывамі.

гама-глабулін, ✂, м.

Прэпарат бялкоў плазмы (у 1 знач.), які прымяняецца як лекавы і прафілактычны сродак.

|| прым. гамаглабулінавы, ✂.

гама-прамяні, ✂ (спец.)

Тое, што і гама-выпрамяненне.

гамбіт, ✂, м.

Пачатак шахматнай партыі, у якой ахвяруюць пешку ці фігуру, каб атрымаць магчымасць хутчэйшага пераходу ў атаку.

|| прым. гамбітны, ✂.