Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

такі2, часц. (разм.).

Усё ж, аднак.

  • Ён такі прыйшоў.

такі-сякі, займ. (разм.).

Ужыв. як жартоўнае лаянкавае слова ў значэнні: нягодны, нікчэмны, нядобры.

  • Ах ты, такі-сякі!

такі-та, займ.

  1. займ. неазнач. Ужыв. замест дакладнай назвы асобы, прыкметы, не названых па той ці іншай прычыне.

    • Трэба адзначыць, што на сходзе адсутнічалі такія-та.
  2. часц. Ужыв. для выражэння дакору, іроніі і пад. (разм.).

    • Рубель згубіў. Такая-та бяда.

такоўскі, (разм.).

Які не заслугоўвае ўвагі, пахвалы або адабрэння.

  • Не на такоўскага напаў (не на такога прастака).

такса1, , ж.

Устаноўленая расцэнка тавараў або норма аплаты чаго-н.

  • Атрымаў плату па таксе.

такса2, , ж.

Невялікі пакаёвы або паляўнічы сабака з крывымі кароткімі нагамі і доўгім тулавам.

таксаваць, ; зак. і незак. (спец.).

Устанавіць (-наўліваць) расцэнку на што-н., таксу​1.

|| наз. таксацыя, і таксіроўка, .

таксама, прысл. і часц.

  1. прысл. Такім самым, падобным чынам, гэтак жа.

    • Дзеці працавалі т. як і дарослыя.
    • Настаўнік чытаў вершы. Вучні т.
  2. часц. Ужыв. пры выказванні нязгоды з чым-н., неадабрэння якіх-н. учынкаў (разм.).

    • А ты т. добрая цаца!

таксаматор, , м.

Тое, што і таксі.

|| прым. таксаматорны, .

  • Т. парк.

таксапарк, , м.

  1. Месца рамонту і стаянкі таксі.

    • Працаваць у таксапарку.
  2. Сукупнасць таксі.

    • З кожным годам т. павялічваецца.