Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сказанне, , н.

Паданне (пераважна народнае) гістарычнага або легендарнага зместу.

  • С. пра беларускіх волатаў.

сказануць, ; зак. (разм.).

Сказаць што-н. нечаканае (часам грубае і недарэчнае).

  • Трэба ж такое с.!

сказацца, ; зак. (разм.).

Быць сказаным.

  • На сходзе многае сказалася.

сказаць, ; зак.

  1. гл. гаварыць.

  2. з інф. Распарадзіцца, загадаць.

    • Мне сказалі падрыхтаваць ілюстрацыйны матэрыял да тэмы.
    • Мама сказала сыну хутчэй бегчы дадому.
  3. (звычайна з адмоўем). Зрабіць вывад, падумаць.

    • Па тваім адзенні не скажаш, што бедна жывеш.
  4. , ска́жам, ужыв. як пабочн. сл. Напрыклад (разм.).

    • Скажам, заўтра я не змагу пайсці ў бібліятэку.
  5. скажы(це). Вокліч, які служыць для выражэння здзіўлення, абурэння і пад. з прычыны чаго-н.

    • Скажыце, які ты спрытны!
  6. ска́жаш, (ска́жаце), ска́жа (ска́жуць). Вокліч з асобай інтанацыяй, ужыв. для выражэння нязгоды, недавер’я.

    • Схадзі ў лес па ягады! — Скажаш жа! — Куды ёй у лес!

  • Скажы(це), калі ласка — ветлівы зварот пры запытанні аб чым-н.

    • С. калі ласка, куды вядзе гэта дарога?

сказіцца, ; зак.

  1. Змяніцца, перайначыцца.

    • Думка пры перадачы па тэлебачанню сказілася.
  2. Моцна змяніцца (пра твар, знешні выгляд).

    • Твар сказіўся ад болю.

|| незак. скажацца, .

|| наз. скажэнне, .

сказіць, ; зак.

  1. Перайначыць, падаць у няправільным, памылковым выглядзе.

    • С. думку.
  2. Моцна змяніць (твар, знешні выгляд — ад болю, гора і пад.).

    • Боль сказіў твар.

|| незак. скажаць, .

|| наз. скажэнне, .

скакалка, , ж.

У дзіцячых гульнях — шнур або вяровачка, цераз якую скачуць, круцячы і перакідваючы яе цераз галаву.

скакаць, ; незак.

  1. Рабіць скачкі, хутка рухацца, падскокваючы.

    • Дзеці скачуць на лузе.
    • Заяц скача па канюшыне.
    • С. на адной назе.
    • Гутарка скакала з адной тэмы на другую (мянялася; перан.).
  2. Адскокваць убок або ўверх, стукаючы аб што-н. цвёрдае.

    • Мячык скача на тратуары.
  3. Міжвольна дрыжаць, трэсціся (пра часткі цела, твару; разм.).

    • Калені скакалі ад страху.
    • На шыі скача жылка.
  4. Ехаць наўскач.

    • С. на кані праз выган.
  5. Рэзка змяняцца (разм.).

    • Тэмпература ў дзіцяці скача.
    • Цэны скачуць.
  6. Танцаваць (разм.).

    • С. польку.
  7. Часта мяняць месца работы, вучобы (разм.).

    • С. з аднаго завода на другі.
    • Скакаць пад чыю дудку (неадабр.) — падпарадкоўвацца чужой волі.

|| аднакр. скакануць, , скокнуць, і скочыць, .

|| наз. скаканне, і скок, .

скакун, , м.

  1. Конь з высокімі бегавымі якасцямі.

    • Арабскі с.
  2. Спартсмен, які займаецца скачкамі.

  3. Той, хто танцуе (разм.).

|| ж. скакуха, .

скала, , ж.

Каменная гара з вострымі выступамі, крутымі схіламі.

  • Падводная с.

|| прым. скальны, .