сказаць,
-
гл. гаварыць. -
з
інф. Распарадзіцца, загадаць.- Мне сказалі падрыхтаваць ілюстрацыйны матэрыял да тэмы.
- Мама сказала сыну хутчэй бегчы дадому.
-
(звычайна з адмоўем). Зрабіць вывад, падумаць.
- Па тваім адзенні не скажаш, што бедна жывеш.
-
✂ , ска́жам,ужыв. якпабочн. сл. Напрыклад (разм. ).- Скажам, заўтра я не змагу пайсці ў бібліятэку.
-
скажы(це). Вокліч, які служыць для выражэння здзіўлення, абурэння
і пад. з прычыны чаго-н. - Скажыце, які ты спрытны!
-
✂ ска́жаш, (ска́жаце), ска́жа (ска́жуць). Вокліч з асобай інтанацыяй,ужыв. для выражэння нязгоды, недавер’я.Схадзі ў лес па ягады! — Скажаш жа! — Куды ёй у лес!
Скажы(це), калі ласка — ветлівы зварот пры запытанні аб чым
-н. - С. калі ласка, куды вядзе гэта дарога?
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)