скакаць, ; незак.

  1. Рабіць скачкі, хутка рухацца, падскокваючы.

    • Дзеці скачуць на лузе.
    • Заяц скача па канюшыне.
    • С. на адной назе.
    • Гутарка скакала з адной тэмы на другую (мянялася; перан.).
  2. Адскокваць убок або ўверх, стукаючы аб што-н. цвёрдае.

    • Мячык скача на тратуары.
  3. Міжвольна дрыжаць, трэсціся (пра часткі цела, твару; разм.).

    • Калені скакалі ад страху.
    • На шыі скача жылка.
  4. Ехаць наўскач.

    • С. на кані праз выган.
  5. Рэзка змяняцца (разм.).

    • Тэмпература ў дзіцяці скача.
    • Цэны скачуць.
  6. Танцаваць (разм.).

    • С. польку.
  7. Часта мяняць месца работы, вучобы (разм.).

    • С. з аднаго завода на другі.
    • Скакаць пад чыю дудку (неадабр.) — падпарадкоўвацца чужой волі.

|| аднакр. скакануць, , скокнуць, і скочыць, .

|| наз. скаканне, і скок, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)