Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

раўнадушны, ✂.

  1. Абыякавы да людзей, да навакольнага.

    • Ён чалавек р.
  2. да каго-чаго. Які не адчувае схільнасці, цікавасці, цягі да каго-, чаго-н.

    • Р. да паэзіі (наз.).

|| наз. раўнадушнасць, ✂ і раўнадушша, ✂.

раўназначны, ✂.

Які мае аднолькавае значэнне з іншым.

  • Раўназначныя выразы.
  • Р. па колькасці.

|| наз. раўназначнасць, ✂.

раўналежны, ✂.

  1. Які ва ўсіх сваіх пунктах аднолькава аддалены ад іншага; паралельны.

    • Раўналежныя лініі.
  2. Які супадае з іншым; аднолькавы.

    • Раўналежныя з’явы.

|| наз. раўналежнасць, ✂.

раўнамерны, ✂.

Аднолькавы, пастаянны ў якіх-н. адносінах на ўсім працягу, ва ўсіх сваіх частках.

  • Р. стук сэрца.
  • Раўнамерная хада.

|| наз. раўнамернасць, ✂.

раўнаплечы, ✂, (спец.).

Які мае роўныя плечы (у 4 знач.).

  • Р. рычаг.

раўнапраўе, ✂, н.

Раўнапраўнае становішча, роўнасць у правах.

  • Р. грамадзян.

раўнапраўны, ✂.

Які мае аднолькавыя з кім-н. правы.

  • Р. грамадзянін.

|| наз. раўнапраўнасць, ✂.

раўнасільны, ✂.

Аднолькавы з кім-, чым-н. па сіле, магутнасці.

  • Раўнасільныя барцы.
  • Раўнасільныя арміі.

|| наз. раўнасільнасць, ✂.

раўнацін, ✂, м.

Лекавы сродак для рэгуляцыі крывянога ціску.

раўнацэнны, ✂.

Аднолькавы па цане, значэнню якасці.

  • Раўнацэнныя рэчы.
  • Раўнацэнныя работнікі.

|| наз. раўнацэннасць, ✂.