Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

расінка, ✂, ж.

Капелька расы.

◊

  • Макавай расінкі ў роце не было (разм.) — нічога яшчэ не піў, не еў.

расіст, ✂, м.

Прыхільнік расізму.

|| ж. расістка, ✂.

|| прым. расісцкі, ✂.

расіянін, ✂, м.

Жыхар Расіі.

|| ж. расіянка, ✂.

раскавацца, ✂; зак.

  1. Згубіць падкову або падковы (пра каня).

    • За вясну раскаваліся коні.
  2. Вызваліцца ад лёду, снегу.

    • Раскаваліся рэкі.

|| незак. раскоўвацца, ✂.

раскавяліць, ✂; зак. (разм.).

Рассячы, разваліць, глыбока параніць.

  • Р. нагу сякерай.

|| незак. раскавельваць, ✂.

расказ, ✂, м.

Вуснае паведамленне пра каго-, што-н.

  • Усе слухалі р. старога рыбака.

расказаць, ✂; зак.

Вусна паведаміць пра што-н. бачанае, чутае.

  • Р. пра ўсё перажытае.

|| незак. расказваць, ✂.

|| наз. расказ, ✂.

расказчык, ✂, м.

Той, хто расказвае што-н.

|| ж. расказчыца, ✂.

|| прым. расказчыцкі, ✂.

раскалаціць, ✂; зак.

  1. Інтэнсіўна мяшаючы, размяшаць, зрабіць раўнамерным раствор чаго-н.

    • Р. цеста на бліны.
  2. Разбіць, размалаціць.

    • Р. збанок.

|| незак. раскалочваць, ✂.

раскалашмаціць, ✂; зак. (разм.).

Разбіць, растрапаць; разграміць у бойцы.

  • Р. гарнізон праціўніка.