Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рагатун, ✂, ж. (разм.).

Той, хто любіць смяяцца, рагатаць.

|| ж. рагатуха, ✂.

рагаты, ✂.

  1. Які мае рогі ​1.

    • Буйная рагатая жывёла.
  2. Які мае форму рога ​1.

    • Р. месяц.
  3. Пра мужа, якому здраджвае жонка, ашуканы жонкаю (разм. жарт.).

рагаціна, ✂, ж.

Паляўнічая зброя ў выглядзе вострага з абодвух бакоў нажа на доўгім дрэўку.

  • Хадзіць з рагацінай на мядзведзя.

рагач, ✂, м.

  1. Самец-алень або іншая жывёліна з рагамі ​1.

  2. Вывернуты корань дрэва (разм.).

  3. Драўляная саха (уст.).

рагожа, ✂, ж.

Грубая ўпаковачная, плеценая звычайна з лубяных палосак тканіна.

  • Пакласці каля дзвярэй кусок рагожы.

|| памянш. рагожка, ✂.

|| прым. рагожны, ✂.

  • Рагожная тканіна.

рагожка, ✂, ж.

  1. гл. рагожа.

  2. Тканіна рэдкага палатнянага перапляцення.

    • Сукенка з рагожкі.

рагожына, ✂, ж. (разм.).

Кавалак рагожы.

  • Накрыць бочку рагожынай.

рагоз, ✂, м.

Шматгадовая травяністая балотная расліна, коп’епадобны трыснёг.

|| прым. рагозавы, ✂ і рагозны, ✂.

рагу, нескл., н.

Страва з дробных утушаных кавалачкаў мяса, рыбы або гародніны.

рагуліна, ✂, ж. (разм.; спец.).

Тое, што і рагуля.