Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

неўнікнёны, ✂.

Якога нельга ўнікнуць; непазбежны.

  • Н. лёс.

|| наз. неўнікнёнасць, ✂.

неўпапад, прысл.

Недарэчы, не да месца.

  • Гаварыць н.

неўра...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да нервовай сістэмы, напр. неўрапатыя (павышэнне ўзбуджальнасці нервовай сістэмы), неўрапат, неўрасклероз, неўратызацыя;
  2. які мае адносіны да неўралогіі, неўрапаталогіі, напр. неўрадыспансэр.

неўраджай, ✂, м.

Дрэнны, нізкі ўраджай.

  • Н. жыта.

неўраджайны, ✂.

Які вызначаецца неўраджаем, звязаны з ім.

  • Н. год.

неўралгія, ✂, ж.

Прыступы вострых мясцовых боляў ад запалення якога-н. нерва і яго абалонкі.

  • Міжрэберная н.

|| прым. неўралгічны, ✂.

неўралогія, ✂, ж.

Сукупнасць раздзелаў медыка-біялагічных навук, якія вывучаюць нервовую сістэму і яе захворванні.

|| прым. неўралагічны, ✂.

неўрапаталогія, ✂, ж.

Раздзел медыцыны, які займаецца хваробамі нервовай сістэмы і іх лячэннем.

|| прым. неўрапаталагічны, ✂.

неўрапатолаг, ✂, м.

Урач, спецыяліст па неўрапаталогіі.

неўрастэнік, ✂, м.

Чалавек, які хварэе на неўрастэнію.

|| ж. неўрастэнічка, ✂.