Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

немач, , ж. (разм.).

  1. Недамаганне, слабасць, хвароба.

    • Забывацца на сваю н.
  2. Гора, няшчасце.

  • Каб на яго (яе, іх, цябе, вас) немач; няхай яго (яе, іх, цябе, вас) немач (разм. груб.) — праклён са значэннем «чорт яго (яе, іх, цябе, вас) бяры».

неметал, , м. (спец.).

Хімічна простае рэчыва, якое не належыць да металаў.

немец, , м. (разм.).

Нямы мужчына.

неміласэрны, .

  1. Бязлітасны, суровы.

    • Н. чалавек.
  2. перан. Вельмі моцны, незвычайны (пра што-н. непрыемнае, адмоўнае; разм.).

    • Неміласэрная жара.

|| наз. неміласэрнасць, .

немінучы, .

Такі, якога нельга мінуць; непазбежны.

  • Немінучая гібель.

|| наз. немінучасць, .

немудрагелісты, .

Самы звычайны, просты, прымітыўны.

  • Н. інструмент.

|| наз. немудрагелістасць, .

немцы, , м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Германіі.

|| ж. немка, .

|| прым. нямецкі, .

немы, .

Жудасны, страшэнны, дзікі, роспачны.

  • Н. крык.

  • Немым голасам (разм.) — вельмі моцна, што ёсць сілы (крычаць, плакаць).