Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

незапамятны, ✂.

Вельмі даўні, аддалены ў часе.

  • З незапамятных часоў.

незаплямлены, ✂.

  1. Які не мае плям, чысты.

    • Незаплямленая вопратка.
  2. перан. Неабясслаўлены, нічым не зганьбаваны.

    • Незаплямленая рэпутацыя.

|| наз. незаплямленасць, ✂.

незваротны, ✂.

  1. Які не вернецца, не паўторыцца.

    • Незваротная маладосць.
  2. Такі, які не можа развівацца ў адваротным напрамку.

    • Н. працэс.

|| наз. незваротнасць, ✂.

незвычайны, ✂.

  1. Які вылучаецца сярод іншых; выключны; надзвычайны.

    • Н. востраў.
    • Незвычайная прыгажосць.
  2. Не такі, як звычайна, як заўсёды; асаблівы.

    • Н. дзень.
  3. Такі, да якога яшчэ не прывыклі; непрывычны.

    • Незвычайныя ўмовы.

|| наз. незвычайнасць, ✂.

незгаральны, ✂.

Зроблены з вогнетрывалага матэрыялу.

  • Незгаральная шафа.

незгасальны, ✂, ж. (высок.).

Тое, што і нязгасны.

|| наз. незгасальнасць, ✂.

нездавальненне, ✂, н.

Пачуццё непрыязнасці, неадабрэння ў адносінах да каго-, чаго-н.

  • Выказаць сваё н.

нездавальняючы, ✂.

  1. Дрэнны, які не адпавядае пэўным патрабаванням.

    • Н. адказ.
    • Нездавальняючыя веды.
    • Адказаў ён нездавальняюча (прысл.).
  2. нездавальняюча, нескл., н. Ацэнка (у 3 знач.), якая абазначае адсутнасць ведаў прадмета.

|| наз. нездавальняючасць, ✂.

нездаволены, ✂.

Які адчувае або выказвае пачуццё нездаволенасці.

  • Н. выраз твару.

|| наз. нездаволенасць, ✂.

нездарма, прысл. (разм.).

Не без падстаў, не без прычыны.

  • Н. адбылася гэта размова.