Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

небыліца, ✂, ж.

  1. Выдумка, ілжывае паведамленне, хлусня.

    • Разносіць небыліцы.
  2. Від жартаўлівых твораў вуснай народнай славеснасці, дзе апавядаецца пра тое, чаго не можа быць, не бывае.

небыль, ✂, ж.

Тое, чаго не было, не бывае; небыліца.

небыццё, ✂, н.

Адсутнасць жыцця (першапачаткова аб смерці як адсутнасці быцця).

  • Перайсці ў н. (памерці).
  • Узнікнуць з небыцця (адрадзіцца).

небяспека, ✂, ж.

Стан, становішча, якое пагражае каму-н., можа прычыніць няшчасце, зло, шкоду.

  • Адчуваць небяспеку.

небяспечны, ✂.

Які можа прычыняць няшчасце, зло, шкоду.

  • Небяспечнае становішча.
  • Н. крок.
  • Туды зараз небяспечна (прысл.) ехаць.

|| наз. небяспечнасць, ✂.