Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

літаратуршчына, , ж. (разм. неадабр.).

У літаратуры (у 2 знач.): дрэнны мастацкі густ, які выяўляецца ў вычварнасці стылю, шаблоннасці вобразаў, адсутнасці прастаты і мастацкай праўды.

літасцівы, .

Схільны да літасці; спагадлівы.

  • Літасцівае сэрца.

|| наз. літасцівасць, .

літасць, , ж.

Добрыя, велікадушныя адносіны; міласць.

Без літасці —

  1. жорстка, строга;
  2. неміласэрна, не шкадуючы.

літаўры, , ж.

Ударны музычны інструмент у выглядзе двух паўшар’яў, абцягнутых скурай.

  • Біць у л. (таксама перан. святкаваць перамогу).

літаўрыст, , м.

Музыкант, які іграе на літаўрах.

літограф, , м.

Спецыяліст у галіне літаграфіі.

літоўка, , ж.

Від касы з доўгім палатном і высокім касільнам.

літоўцы, , м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Літвы.

|| ж. літоўка, .

|| прым. літоўскі, .

літр, , м.

Адзінка вымярэння аб’ёму і ёмістасці, роўная 1000 куб. см., а таксама колькасць вадкасці такога аб’ёму.

|| прым. літровы, .

літраж, , м.

Умяшчальнасць пасудзіны ў літрах.

  • Л. бака.

|| прым. літражны, .