Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

каціць, ✂; незак.

  1. Рухаць, перамяшчаць што-н., застаўляючы каціцца па якой-н. паверхні, а таксама рухаць, везці што-н. на колах.

    • К. бервяно.
    • К. тачку.
  2. Хутка ехаць (разм.).

    • К. на веласіпедзе.

кацюша, ✂, ж.

У Вялікую Айчынную вайну: народная назва рэактыўнага мінамёта, устаноўленага на аўтамабілі.

кацялок, ✂, м.

  1. Невялікі кацёл, пасудзіна для варкі ежы і для яды з яго.

    • Салдацкі к.
  2. Цвёрды мужчынскі капялюш з акруглым верхам і вузкімі палямі.

  3. перан. Тое, што і галава (у 3 знач.; разм.).

    • Штосьці к. не варыць.

|| прым. кацялковы, ✂.

кацяня, ✂ і кацянё, ✂, н.

Дзіцяня кошкі.