Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кафэшантан, ✂, м.

У некаторых краінах: кафэ з адкрытай сцэнай для выступленняў, звычайна непрыстойнага характару.

|| прым. кафэшантанны, ✂.

кафяварка, ✂, ж.

Апарат або пасудзіна для прыгатавання кофе.

|| прым. кафяварны, ✂.

кафямолка, ✂, ж.

Прыбор для драблення прапражаных кафейных зярнят.

  • Электрычная к.