Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

касавільна, ✂, н. (абл.).

Тое, што і кассё.

касавіца, ✂, ж.

Час касьбы.

  • Разгарнулася самая к.

касавокасць, ✂, ж.

Стан вачэй, пры якім зрэнкі накіраваны ў розныя бакі.

касавокі, ✂.

З касымі вачамі.

касавурыцца, ✂; незак. (разм.).

  1. Глядзець скоса.

    • К. на дзверы кабінета.
  2. перан., на каго-што.

    • Адносіцца з падазрэннем, недружалюбна.

|| зак. скасавурыцца, ✂.

касавурыць, ✂; незак. (разм.).

Глядзець коса, убок (пра вочы).

  • Вока касавурыць.

|| зак. скасавурыць, ✂.

касагор, ✂, м.

Схіл гары, пагорка.

  • Узбірацца давялося па камяністым касагоры.

касалапы, ✂.

Які ідучы ставіць ступні наскамі ўсярэдзіну або ў бакі.

  • К. мядзведзь.

|| наз. касалапасць, ✂.

касатка​1, ✂, ж.

Народная назва ластаўкі.

касатка​2, ✂, ж.

Буйная драпежная млекакормячая жывёліна сямейства дэльфінавых, падобная на кіта.