Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

карабінер, ✂, м.

  1. У Заходняй Еўропе і Расіі да сярэдзіны 19 ст.: узброены карабінам салдат-стралок.

  2. Жандар у Італіі.

|| прым. карабінерны, ✂.

  • К. полк.

карабкацца, ✂; незак.

Падымацца, чапляючыся нагамі і рукамі за што-н.

  • К. на ўзгорак (узбірацца з цяжкасцю).

|| зак. ускарабкацца, ✂.

караблебудаванне, ✂, н.

Будаванне суднаў, а таксама навука аб іх будаванні.

|| прым. караблебудаўнічы, ✂.

караблебудаўнік, ✂, м.

Спецыяліст па караблебудаванню.

караблеваджэнне, ✂, н.

Шэраг навуковых дысцыплін, што адносяцца да ваджэння суднаў, а таксама само такое ваджэнне.

  • Майстэрства караблеваджэння.

караблекрушэнне, ✂, н.

Гібель карабля ў моры.

карабок, ✂, м. (разм.).

Невялікая стандартная пушачка для запалак.

  • К. запалак.

|| прым. карабковы, ✂.

каравай, ✂, м.

Вясельны абрадавы пірог круглай формы або вялікая булка, спечаная для якой-н. урачыстасці, свята.

  • Частавалі нас караваем.

|| прым. каравайны, ✂.

караван, ✂, м.

  1. Група ўючных жывёл, якія перавозяць грузы і людзей (у пустыні, у стэпе).

    • К. вярблюдаў.
  2. Група гандлёвых суднаў, якія ідуць адно за адным куды-н.

|| прым. караванны, ✂.

каравець, ✂; незак.

Тое, што і каравіцца.