Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

казацтва, ✂, н., зб.

Казакі.

казацца, ✂; незак.

Гаварыцца, расказвацца.

  • Скора казка кажацца, ды не скора справа робіцца (прыказка).

казаць, ✂; незак.

  1. што, без дапаўнення. і са злуч. уступальны. «што». Выказваць у вуснай форме думкі, меркаванні, гаварыць.

    • К. праўду.
    • Ён кажа, што гэта няпраўда.
  2. Абавязваць, загадваць.

    • Так кажа мой абавязак.
    • Так кажа мне маё сумленне.
  3. безас. (у форме 3 ас. мн.). Ходзяць чуткі, гавораць.

    • Кажуць, што зіма будзе марозная.

|| наз. казанне, ✂.

казачка, ✂, ж.

Жонка або дачка казака.

казачнік, ✂, м.

Складальнік або расказчык казак (у 1 знач.).

|| ж. казачніца, ✂.

казачны, ✂.

  1. гл. казка.

  2. перан. Незвычайны, дзівосны, цудоўны, небывалы.

    • К. куточак.
    • Казачная цана.

|| наз. казачнасць, ✂.

казачок​1, ✂, м.

  1. гл. казак .

  2. У рускіх дваран, памешчыкаў: хлопчык-слуга.

казачок​2, ✂, м.

Народны танец з паступова нарастаючым рытмам, а таксама музыка да гэтага танца.

казеін, ✂, м.

Бялковае клейкае рэчыва, якое ўтвараецца пры стварожванні малака.

|| прым. казеінавы, ✂.

  • К. клей.

казеліць:

  • Казеліць зрэнкі (вочы) — скасавурыўшыся, пільна ўглядацца ў каго-, што-н.