Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дубіна, ✂, ж.

  1. Тоўстая, звычайна дубовая палка.

  2. перан. Пра тупога, неразумнага чалавека (разм. лаянк.).

|| памянш. дубінка, ✂ і дубіначка, ✂.

дубінка, ✂, ж.

  1. гл. дубіна.

  2. Тоўстая палка.

    • Гумавая д. (кароткая палка з цвёрдай гумы).
    • Палітыка вялікай дубінкі (перан. палітыка грубай сілы).

дубіць, ✂; незак.

Апрацоўваць (шкуру, футра) у асобых растворах.

  • Д. шкуры.

|| зак. выдубіць, ✂.

|| наз. дубленне, ✂.

|| прым. дубільны, ✂.

  • Д. цэх.
  • Дубільная вытворчасць.
  • Дубільныя рэчывы.

дубка, прысл.

На заднія ногі (са словамі «стаць», «станавіцца»; пра коней, мядзведзяў).

  • Конь стаў д.

дублены, ✂.

Выраблены дубленнем.

  • Дубленыя шкуры.

дублет, ✂, м.

  1. Другі экзэмпляр якой-н. рэчы.

    • Д. кнігі ў бібліятэцы.
  2. Два выстралы запар па адной цэлі з двухствольнага ружжа (спец.).

|| прым. дублетны, ✂.

дублёнка, ✂, ж. (разм.).

Дублены кажух, пашыты ў талію.

|| прым. дублёначны, ✂.

дублёр, ✂, м.

  1. Той, хто дубліруе каго-, што-н.

    • Завод-д.
    • Артыст-д.
    • Д. касманаўта.
  2. У спорце: другі састаў каманды, які з’яўляецца рэзервам для асноўнага саставу.

    • Дублёры перамаглі з лікам 1:0.

|| ж. дублёрка, ✂.

|| прым. дублёрскі, ✂.

дублікат, ✂, м.

Другі экзэмпляр дакумента, які мае аднолькавую сілу з арыгіналам.

  • Д. атэстата.

|| прым. дублікатны, ✂.

дубліраваць, ✂; незак.

  1. Рабіць што-н. падобнае паралельна з другім.

    • Д. работу.
    • Д. касманаўта.
  2. Замяняць моўную частку гукавога кінафільма перакладам на іншую мову.

    • Д. фільм.

|| зак. прадубліраваць, ✂.

|| наз. дубліраванне, ✂ і дубляж, ✂.