Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гумарэска, ✂, ж.

Невялікі літаратурна-мастацкі або музычны твор гумарыстычнага характару.

гумка, ✂, ж.

  1. Кавалачак гумы для сцірання напісанага, сцірка.

  2. Прагумаваная тасьма, а таксама шнур з гумавымі ніткамі.

|| прым. гумкавы, ✂.

гумнішча, ✂, н. (разм.).

Месца, на якім было гумно.

гумно, ✂, н.

Вялікая халодная будыніна для складвання і абмалоту зжатага збожжа, а таксама пляцоўка перад гэтай будынінай.

|| прым. гуменны, ✂.

гумор, ✂, м.

Добры, душэўны настрой.

  • Нешта ён сёння не ў гуморы.