Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гультаяваць, ✂; незак.

Ухіляцца ад работы, лодарнічаць.

гуляка, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Той, хто нічога не робіць і разгульна жыве.

гулянка, ✂, ж. (разм.).

Вечарынка з пачастункам або вясёлае правядзенне часу ў кампаніі.

гулянне, ✂, н.

  1. гл. гуляць.

  2. Масавае свята пад адкрытым небам.

    • Народнае г.

гуляны, ✂.

Які ўжываўся ў гульні.

  • Гуляная калода карт.

гуляць, ✂; незак.

  1. Забаўляцца цацкамі, пацяшацца (пра дзяцей).

    • Г. з катом.
    • Г. у жмуркі.
    • Дзеці гуляюць у кубікі.
    • Зробіш урокі — можаш г.
  2. Хадзіць адпачываючы, прагульвацца.

    • Г. у парку.
  3. у што. Праводзіць час за якім-н. спартыўным заняткам.

    • Г. у футбол.
  4. перан. Перамяшчацца ў розных кірунках, распаўсюджвацца.

    • Па хаце гуляе вецер.
    • За акном гуляе завіруха.
    • Па твары гуляла усмешка.
  5. Мець выхадны дзень, не працаваць.

    • Г. цэлы дзень.
  6. Быць свабодным, незанятым (пра зямлю, рэчы і пад.).

    • Агарод гуляе.
  7. Весяліцца (з танцамі, песнямі, музыкай).

    • Г. да ночы.
    • Г. вяселле.
  8. Быць у блізкіх інтымных адносінах, любіцца (разм.).

◊

  • Гуляць з агнём — брацца за рызыкоўную справу, не думаючы аб выніках.

  • Гуляць у маўчанку (разм. неадабр.) — ухіляцца ад размовы.

|| зак. пагуляць, ✂ і згуляць, ✂.

|| аднакр. гульнуць, ✂.

|| наз. гульня, ✂ і гулянне, ✂.

гуляш, ✂, м.

Страва з кусочкаў мяса ў соусе.

|| прым. гуляшны, ✂.