Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

губерня, , ж.

Асноўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расіі з пачатку 18 ст.

  • І пайшла пісаць губерня (разм.) — усё прыйшло ў рух, пачаўся перапалох.

|| прым. губернскі, .

губіць, ; незак.

  1. Рабіць непрыгодным, нішчыць.

    • Г. лес.
  2. Прыводзіць да гібелі, забіваць.

    • Г. звяроў.
  3. перан. Марна, дарэмна траціць (час, сродкі, сілы і пад.)

    • Г. лепшыя гады.

|| зак. пагубіць, .

губка1, , ж.

  1. Мнагаклетачная беспазваночная марская жывёліна тыпу прасцейшых.

  2. Мяккі, наздраваты касцяк гэтай жывёліны, які добра ўбірае вільгаць і служыць для мыцця, а таксама падобны выраб з гумы і іншых матэрыялаў.

|| прым. губкавы, .

губка2, , ж.

Мера нітак, прыгатаваных на аснову для ткання палатна.

  • Выткала сем губак палатна.

губкаваты, .

Порысты, сітаваты.

  • Губкаватая рызіна.

губляцца, ; незак.

  1. Прападаць, знікаць.

    • Дробныя рэчы часта губляюцца.
  2. Рабіцца непрыметным, нябачным.

    • Сцежка гублялася ў бярэзніку.
  3. перан. Траціць самавалоданне, хвалявацца.

    • Ён не губляўся ні пры якіх абставінах.

|| зак. згубіцца, .

губляць, ; незак.

  1. Пазбаўляцца чаго-н., пакідаючы невядома дзе па няўважлівасці.

    • Г. пальчаткі.
  2. перан. Перастаць мець што-н., валодаць чым-н.

    • Г. надзею.
    • Г. слых.
  3. Марна траціць што-н.

    • Дарэмна г. час.
  4. Збівацца з чаго-н., не заўважаць чаго-н.

    • Г. сцежку.

|| зак. згубіць, .

  • Лепей з разумным з., чым з дурным знайсці (прыказка).

губчаты, .

Тое, што і губкаваты.

гувернёр, , м.

Выхавацель дзяцей у сям’і, звычайна іншаземец.

|| прым. гувернёрскі, .

|| ж. гувернантка, .

|| прым. гувернанцкі, .

гугеноты, , м.

Французскія пратэстанты 16—17 стст., якіх праследавалі каталіцкая царква і ўрад.