Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гаспадарчы, .

  1. Які мае адносіны да вядзення гаспадаркі, да эканамічнага, вытворчага боку справы.

    • Гаспадарчыя арганізацыі.
    • Гаспадарчыя поспехі.
  2. Які мае адносіны да вядзення гаспадаркі, патрэбны для яе вядзення.

    • Гаспадарчыя турботы.
    • Г. інвентар.
    • Гаспадарчыя тавары.
  3. Даходны, рацыянальны.

    • Г. падыход да выкарыстання прыродных багаццяў.
  4. Уласцівы гаспадару (у 2 знач.).

    • Гаспадарчае вока.

гаспадарыць, ; незак.

  1. Весці гаспадарку (у 6 знач.).

  2. Наводзіць дзе-н. парадкі па-свойму (неадабр.).

    • Г. у чужым агародзе.

|| наз. гаспадаранне, .

гаспадыня, , ж.

  1. гл. гаспадар.

  2. Жонка (разм.).

  • Хатняя гаспадыня — жанчына, якая не занята ў грамадскай вытворчасці, а вядзе хатнюю гаспадарку сваёй сям’і.

гастралёр, , м.

  1. Артыст на гастролях.

  2. перан. Пра таго, хто пастаянна мяняе месца работы, пра выпадковага і нядобрасумленнага работніка (разм., неадабр.).

|| ж. гастралёрка, .

|| прым. гастралёрскі, .

гастраліраваць, ; незак.

  1. Выступаць на гастролях.

  2. перан. Быць гастралёрам (у 2 знач.; разм., неадабр.).

гастраном, , м.

  1. Знаток і любіцель смачнай ежы.

  2. Гастранамічны магазін.

    • Купіць у гастраноме.

гастраномія, , ж.

Харчовыя прадукты, пераважна закусачныя.

|| прым. гастранамічны, .

  • Г. магазін.

гастролі, , ж.

Выступленні, спектаклі прыезджых акцёраў.

  • Г. тэатра лялек.

|| прым. гастрольны, .

гастрыт, , м.

Запаленне слізістай абалонкі страўніка.

|| прым. гастрычны, і гастрытны, .

гасудар, , м. (гіст.).

У старажытнай Русі і царскай Расіі: галава дзяржавы, цар.

|| ж. гасударыня, .

|| прым. гасударскі, .