Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вытворчасць, , ж.

  1. Грамадскі працэс стварэння матэрыяльных даброт, які ахоплівае як прадукцыйныя сілы грамадства, так і вытворчыя адносіны людзей.

    • Таварная в.
  2. Выраб, выпрацоўка, стварэнне якой-н. прадукцыі.

    • В. сталі.
    • Фабрычная в.
  3. Галіна, від народнай гаспадаркі.

    • Прамысловая, сельскагаспадарчая в.
  4. Праца па непасрэднаму вырабу прадукцыі.

    • Працаваць на вытворчасці.
    • Вучыцца без адрыву ад вытворчасці.

  • Сродкі вытворчасці — сукупнасць прадметаў і сродкаў працы: зямля, лясы, воды, нетры, сыравіна, прылады вытворчасці, вытворчыя будынкі, сродкі зносін і сувязі і пад.

|| прым. вытворчы, .

  • В. план.
  • В. працэс.
  • Вытворчая брыгада.

выткаць, ; зак.

Саткаць, зрабіць тканнем.

  • В. палатно, узор.

|| незак. вытыкаць, .

вытлумачальны, (кніжн.).

Даступны для разумення.

вытлумачыць, ; зак.

Даступна растлумачыць, даць тлумачэнне чаму-н.

  • Чым в. яго адсутнасць?

|| незак. вытлумачваць, .

|| наз. вытлумачэнне, .

выток, , м.

  1. Месца, адкуль выцякае рака, ручай.

    • Ад вытоку да вусця.
  2. перан., чаго. Пачатак, першакрыніца чаго-н.

    • Вытокі культуры.

вытраўляць, ; незак.

  1. гл. вытравіць.

  2. Тое, што і травіць.

вытрусіць, ; зак. (разм.).

Трусячы, выкінуць, вытрасці.

  • В. попел з люлькі.

|| незак. вытрушваць, .

вытрываць, ; зак.

  1. Цярпліва перанесці (боль, пакуты і пад.), выцерпець.

  2. без дапаўнення. Праявіць вытрымку, сцярпець.

    • Не в. і ўмяшацца ў размову.

вытрыманы, .

  1. Строга паслядоўны, устойлівы.

    • В. стыль дэкарацый.
  2. Які ўмее валодаць сабой.

    • В. чалавек.

|| наз. вытрыманасць, .

вытрымаць, ; зак.

  1. Устаяць, стойка перанесці, не паддаўшыся ўздзеянню цяжару, ціску і пад.

    • Плаціна вытрымала напор паводкі.
    • В. асаду.
  2. Падвяргаючыся праверцы, аказацца годным.

    • В. прыёмныя экзамены.
  3. перан. Праявіць цвёрдасць, не ўступіць.

    • В. свае слова да канца (не адступіць ад сказанага).
  4. Пратрымаць дзе-н. на працягу якога-н. часу.

    • В. хворага дома.
  5. Доўгім захоўваннем давесці да высокай якасці.

    • В. віно.
  6. Пра тыражы кніг, спектаклі: ажыццявіцца, адбыцца ў якой-н. колькасці.

    • Падручнік вытрымаў многа выданняў.
    • П’еса вытрымала некалькі пастановак.

|| незак. вытрымліваць, .

  • Не вытрымлівае ніякай крытыкі (перан. нікуды не варта).