вытворчасць назоўнік | жаночы род
-
Грамадскі працэс стварэння матэрыяльных даброт, які ахоплівае як прадукцыйныя сілы грамадства, так і вытворчыя адносіны людзей.
- Таварная в.
-
Выраб, выпрацоўка, стварэнне якой-н. прадукцыі.
- В. сталі.
- Фабрычная в.
-
Галіна, від народнай гаспадаркі.
- Прамысловая, сельскагаспадарчая в.
-
Праца па непасрэднаму вырабу прадукцыі.
- Працаваць на вытворчасці.
- Вучыцца без адрыву ад вытворчасці.
- Сродкі вытворчасці — сукупнасць прадметаў і сродкаў працы: зямля, лясы, воды, нетры, сыравіна, прылады вытворчасці, вытворчыя будынкі, сродкі зносін і сувязі і пад.
|| прыметнік: вытворчы.
- В. план.
- В. працэс.
- Вытворчая брыгада.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)