Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вані́ты, ✂, н. (разм.).

Адвольнае вывяржэнне змесціва страўніка цераз рот, а таксама тое, што вывяргаецца пры ванітаванні, рвоце.

ва́нна, ✂, ж.

  1. Вялікая прадаўгаватая пасудзіна для мыцця, купання.

    • Мыцца ў ванне.
  2. Мыццё ці лячэнне ў такой пасудзіне.

    • Прыняць ванну.
    • Лячэбныя ванны.
  3. перан. Лячэнне ўздзеяннем чаго-н. (вады, паветра, сонца) на цела.

    • Сонечныя ванны.
  4. У тэхніцы: пасудзіна рознай формы і памеру для вадкасці, у якую апускаюць розныя прадметы пры іх апрацоўцы.

    • Фарбавальная в.

|| памянш. ванначка, ✂.

|| прым. ванны, ✂.

  • В. пакой або ванная (наз.).

вантрабя́нка, ✂, ж.

Каўбаса, зробленая з вантробаў.

вантро́бы, ✂.

Унутраныя органы грудной клеткі і жывата.

◊

  • Пераесці (ад’есці) вантробы (разм. асудж.) — моцна надакучыць, стаць невыносным для каго-н.

|| прым. вантробны, ✂.

ва́нька-ўста́нька, ✂, м.

Дзіцячая лялька ў выглядзе круглай або авальнай фігуркі, якая здольна сама ўставаць (з-за цяжару, які знаходзіцца ў ніжняй яе частцы), калі яе выводзяць з вертыкальнага становішча.